У імшы ў менскай катэдры ўзялі ўдзел прадстаўнікі розных канфесіяў

photo

24 і 25 снежня ў каталіцкіх, пратэстанцкіх і грэка-каталіцкіх святынях па ўсім свеце адбываюцца святочныя службы: сёння вернікі святкуюць Раство.

Пачатак святкавання напярэдадні Божага Нараджэння звязаны з габрэйскай традыцыяй вымярэння часу, паводле якой содні пачынаюцца разам са змярканнем.

Святочная імша з удзелам мітрапаліта Тадэвуша Кандрусевіча прайшла ў менскім архікатэдральным касцёле Імя Найсвяцейшай Панны Марыі. У касцёл прыйшлі сотні каталікоў, грэка-каталікоў і праваслаўных – памаліцца. І рэпартэр «Белсату» – папрацаваць. Глядзіце фотарэпартаж.

Болей пра святочную сімоліку вігіліі – падрыхтоўкі да Раства – можна даведацца з рэпартажу Таццяны Уласенка з Чырвонага касцёлу.

Праваслаўныя Беларусі будуць адзначаць Раство праз два тыдні.

ДД, фота: УГ

Глядзі таксама
Каментары