У Херсонскай вобласці п’яны мужчына прыйшоў на выбарчы ўчастак з сякерай (ФОТАФАКТ)


Выпадак адбыўся ў Цурупінску, пра што ў сваім «Facebook’у» паведаміла журналіст Маргарыта Каваленка.[vc_row][vc_column][vc_images_carousel images=”24341,24345″][vc_column_text]«Малады чалавек з сякерай у руках зайшоў на ўчастак, паставіў сякеру ў кут з пытаннем: можна я яе тут пакіну, так? І паспрабаваў прайсці да сталоў з бюлетэнямі. Найбольш праваахоўнікаў цікавіла, як жа гэта яго прапусцілі на ўваходзе з сякерай у руках», – напісала яна.

Што праўда, міліцыя даволі аператыўна адрэагавала на небяспечнага мужчыну і выправадзіла яго з участку. Пазней падвыпітага выбарцу і ягоную спадарожніцу забрала аператыўная група.

Ва Украіне праходзяць выбары ў мясцовыя органы ўлады, у выніку якіх будуць абраныя мэры 358 гарадоў абласнога і раённага значэння.

ДР, belsat.eu

Стужка навінаў