У Харкаве замест збітага Леніна паставілі вялізны крыж


Дубовы крыж важыць больш за 100 кілаграмаў.

У Харкаве замест знесенага помніка Леніну ўсталявалі вялізны 3,5-метровы крыж.

Каля пастамента няма ні абаронцаў помніка, ні прыхільнікаў яго зносу. Прадстаўнік арганізацыі «Грамадская варта Харкава» Валянцін Быстрычэнка патлумачыў, што «крыж усталявала грамада», перадае УНІАН.

«Сёння свята Узвіжання. Там быў ідал, мы разумелі, што гэта месца мусіць быць асвечанае, мусіць быць нейкая духоўная абарона. Адзін з самых простых сімвалаў свабоды – гэта крыж. І на ідалаў ставілі крыж, і на Леніна паставілі крыж», – заявіў Быстрычэнка.

Дубовы крыж вырабілі сталяры. Ён дасягае 3,5 метра у вышыню і 1,5 метра ў шырыню, важыць больш за 100 кілаграмаў.

Гарадскі галава Харкава Генадзій Кернес хоча аднавіць помнік Леніну, які быў павалены на мінулым тыдні.

ЗК, belsat.eu

Стужка навінаў