У Харкаве настаўніца спрабавала прадаць сваю выхаванку


Педагога харкаўскай школы-інтэрната затрымалі на гарачым, калі яна прывяла 13-гадовую дзяўчыну да «пакупнікоў» і ўзяла $ 10 тысяч.

52-гадовая выкладчыца ўкраінскага мовы і літаратуры працавала ў спецінтэрнаце для цяжкіх падлеткаў у Харкаўскай вобласці.

Цяпер жанчына дае паказанні. За спробу прадаць няпоўнагадовае дзіця ёй пагражае да 15 гадоў пазбаўлення волі.

Міністр унутраных спраў Украіны Арсен Авакаў адзначыў, што жанчына спакойная і нават не збянтэжаная. Яна рыхтавала «бізнес-план» амаль год. Паліцыя даведалася пра яе намеры 4 месяцы таму.

«Я, як чалавек, як бацька, лічу, што за падобныя злачынствы нелюдзь павінна атрымаць пажыццёвае», – напісаў Авакаў у Facebookʼу і паабяцаў асабіста сачыць за следствам.

ДР belsat.eu

Стужка навінаў