У Гватэмале вывяржэнне вулкану. Шмат загінулых


3 чэрвеня нагорад Сан-Мігель-Лос-Лотэс сышоў паток лавы і бруду. Вывяржэнне вулкану Фуэга (што азначае «Вулкан Агню») закранула амаль 2 мільёны чалавек. Загінулі некалькі дзясяткаў, больш 300 пацярпелі, эвакуявалі больш 3 тысячаў.

Вулкан выкідвае попел на вышыню 10 км над узроўнем мора. Ён лічыцца адным з самых актыўных вулканаў у Гватэмале.

У краіне абвесцілі высокі ўзровень вулканічнай небяспекі, у трох дэпартаментах уведзены максімальны ўзровень трывогі.



Фуэга размешчаны ў 40 км ад сталіцы краіны. У Гватэмале жыве каля 17 мільёнаў чалавек.

ДР belsat.eu

Стужка навінаў