У Грэцыі запалілі агонь Алімпіяды-2016


Цырымонія запальвання агню адбылася ў Алімпіі. Пра гэта паведамляецца ў афіцыйным «Twitterʼы» Гульняў.

Там жа можна сачыць за ходам эстафеты ў рэальным часе.

Цягам шасці дзён удзельнікі эстафеты пранясуць факел па гарадах Грэцыі. 3 мая яго даставяць у Бразілію: эстафета пройдзе па 500 гарадах і вёсках ва ўсіх штатах краіны. У эстафеце алімпійскага агню прымуць удзел 12 тысяч чалавек. Цырымонія завершыцца 5 жніўня – у дзень адкрыцця Алімпіяды.

Алімпіяда ў Рыа-дэ-Жанейра пройдзе з 5 па 21 жніўня 2016 года. У Гульнях прымуць удзел рэкордная колькасць краін – у Бразілію прыедуць спартоўцы з 206 нацыянальных алімпійскіх камітэтаў. Упершыню на Алімпіядзе выступяць атлеты з Косава і Паўднёвага Судану. У Рыа-дэ-Жанейра будуць разыграны 306 камплектаў узнагарод, што таксама зʼяўляецца рэкордам для Алімпійскіх гульняў.

ДР, belsat.eu

Стужка навінаў