У Грэцыі адбыўся землятрус


Раніцай у Грэцыі адбыўся землятрус. Пра пацярпелых не паведамляецца.

Па дадзеных сейсмалагічнай лабараторыі Афінскага ўніверсітэту, землятрус меў магнітуду 5,3 па шкале Рыхтэра. Здарэнне адбылося каля гораду Пілос на Пэлёпонэсе, ачаг залягаў на глыбіні 10 кіламетраў.

Апошні моцны землятрус у Грэцыі быў у ліпені мінулага году. Тады на грэцкай выспе Кос пацярпела больш за 100 чалавек. Штуршкі ў Эгейскім моры мелі магнітуду 6,6. Праз тое, што эпіцэнтр землятрусу знаходзіўся бліжэй да Турцыі, больш за ўсё пацярпеў турэцкі горад Бодрум.

ГА, belsat.eu

Стужка навінаў