У грамадскім транспарце дазволілі Wi-Fi


Улады спрасцілі працэдуру выкарыстання Wi-Fi у беларускім грамадскім транспарце.

У грамадскім транспарце неўзабаве можа зʼявіцца платны або бясплатны бяздротавы інтэрнэт. Перашкоды для гэтага зніклі пасля рашэння, якое прыняла Дзяржаўная камісія па радыёчастотах пры Савеце бяспекі Беларусі.

Сёння камісія ўнесла змены ў ранейшыя рашэнні, якія рэгулююць выкарыстанне бяздротавага інтэрнэту: цяпер радыёэлектронныя сродкі тэхналогіі Wi-Fi «дазволена выкарыстоўваць у транспартных сродках (у аўтамабільным, чыгуначным, унутраным водным і гарадскім электрычным транспарце)».

Летась мабільны аператар life:) анансаваў бясплатны Wi-Fi у некаторых аўтобусах у Менску і абласных цэнтрах, але аказалася што для запуску такога праекту арганізатары павінныя зарэгістраваць апаратуру ў Рэспубліканскім унітарным прадпрыемстве па наглядзе за электрасувяззю БелГІЭ ды ўзгадніць устаноўку з Міністэрствам абароны.

Паводле ранейшых законаў, раздаваць інтэрнэт без дроту магла толькі апаратура, усталяваная ўнутры будынкаў. Антэны Wi-Fi у аўтобусах у закон не ўпісваліся.

Відаць, life:) зможа зноўку вярнуцца да сваёй ідэі, калі яго не апярэдзяць іншыя мабільныя аператары.

ДД

Глядзі таксама
Каментары