У госці да «сябров». Лукашэнка правядзе прэс-канферэнцыю для расейскіх журналістаў


17 лістапада Аляксандр Лукашэнка сустрэнецца з прадстаўнікамі расейскіх рэгіянальных сродкаў масавай інфармацыі – удзельнікамі традыцыйнага прэс-тура ў Беларусь, паведаміла прэс-служба кіраўніка дзяржавы.

У прэс-канферэнцыі возьмуць удзел каля 100 прадстаўнікоў медыяў і блогасферы з 46 рэгіёнаў Расеі.

Штогадовыя сустрэчы з расейскімі журналістамі сталі неадʼемнаю часткаю беларускай палітыкі. Сёлета такая прэс-канферэнцыя адбудзецца ўжо ў трынаццаты раз.

Некалькі цікавых момантаў з мінулых сустрэчаў Аляксандра Лукашэнкі з расейскімі журналістамі

[/vc_column_text][vc_column_text]ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў