У Горадні з'явіцца графіці з выяваю Вітаўта Вялікага


Графіці з Вітаўтам – не адзінае, што з’явіцца ў спальных раёнах Горадні. Ініцыятары акцыі «Must ActMust Art» у Горадні атрымалі дазвол на тое, каб размаляваць некалькі дамоў.

Графіціст Слава Selen вырашыў намаляваць партрэт Вітаўта Вялікага на сцяне нежылога будынку па вуліцы Пушкіна, непадалёк ад крамы «Алмі». Падобна, што гэта не апошняе графіці – прыхільнікі акцыі прыглядзелі яшчэ некалькі месцаў у Горадні.

МЛ, belsat.eu

Стужка навінаў