У Горадні злодзеі прадаюць пенсіянерам падроблены інструмент пад выглядам арыгінальнага


Ад дзеянняў злачынцаў ужо пацярпелі два чалавекі.

У Горадні з’явіліся новыя злодзеі: яны масава скупаюць на кірмашах кітайскі будаўнічы інструмент сумнеўнай якасці, а потым прадаюць яго па коштах арыгінальнага.

УУС Гарадзенскага аблвыканкаму падае, што ў міліцыю звярнуліся два пенсіянеры, якія пацярпелі ад зламыснікаў. Паводле міліцыі, мэтавая група злодзеяў – менавіта асобы стала веку.

Сцэнар злачынства просты: «прадпрымальнікі» знаёмяцца на вуліцы з пенсіянерамі і прапануюць набыць «вельмі якасны будаўнічы інструмент». Тыя, хто згаджаецца, губляе прыстойныя грошы.

7 снежня ў Горадні прама ў цэнтры гораду злачынцы намовілі набыць нібыта арыгінальны інструмент. 8 снежня жыхар Ліды набыў тры зварачных апарата і тры бензапілы за 4000 $. Рэальны кошт інструменту – каля $ 500.

Міліцыя распачала крымінальную справу паводле артыкулу «Махлярства».

«Па аператыўнай інфармацыі, «прадпрымальнікі» прыехалі ў горад з Краснадарскага краю Расеі», – заявілі «Белсату» у прэсавай службе УУС Гарадзенскага аблвыканкаму.

Міліцыянты просяць быць пільнымі і не пагаджацца на гэткія прапановы.

«Мы распавядаем пра гэта ў прафілактычных мэтах, каб людзі ведалі, што ёсць такія злодзеі», – дадалі ў прэс-службе УУС.

ДД

Стужка навінаў