У Горадні затрымалі актывістаў АГП. Міліцыянты былі са зброяй


У Горадні міліцыянты ў цывільным затрымалі кіраўніка гарадской арганізацыі Аб’яднаная грамадзянскай партыі Мікалай Салянік і актывіста Аляксандр Лаўрэнцьеў. Сёння яны збіраліся правесці ў горадзе перформанс – выйсці на вуліцы ў турэмных робах і з плакатам «Беларусь – краіна для жыцця».

Яшчэ раніцай на вуліцы да актывістаў падышлі міліцыянты і патлумачылі, што машына Саляніка нібыта была заўважана ў ДТЗ. Аднак сябры АГП збеглі ад міліцыі і зачыніліся ў кватэры. Некалькі гадзінаў пад іх пад’ездам дзяжурыў міліцэйскі мікрааўтобус.

А 12-й Лаўрэнцьеў і Салянік усё ж вырашылі выйсці з кватэры і каля падʼезду іх адразу затрымалі міліцыянты ў цывільным. Актывісты пры гэтым ужо былі ў турэмных робах.

Відэа затрымання:

Затрыманне невядомымі спадароў Саляніка і Лаўрэнтьева

Opublikowany przez Anatoliego Myshkevycha Wtorek, 3 lipca 2018

У сацыяльных сетках звярнулі ўвагу на тое, што праваахоўнікі былі са зброяй.



«У кадр патрапілі толькі пісталеты, але як высветлілася пазней у РАУСе, іншыя шуняўкі мелі таксама аўтаматы АКС-74», – піша Сягрей Верамеенка.

Паводле інфармацыі belsat.eu, сябраў АГП павезлі ў аддзел міліцыі Кастрычніцкага раёну.

ІІ, belsat.eu

Стужка навінаў