У Горадні загарэўся піўзавод – за 5 дзён да яго продажу


Аўкцыён павінен адбыцца 26 траўня.

У нядзелю ў Горадні гарэў будынак старога піўзаводу, падае радыё «Рацыя». Прычыны ўзгарання невядомыя.

Гарыць стары гарадзенскі бровар. Фота – радыё «Рацыя».

На наступны тыдзень быў прызначаны першы аўкцыён па продажы будынкаў гарадзенскага бровару.

Афіцыйна на таргі пакуль ніхто не зарэгістраваўся. Будынкі піўнога заводу ацанілі ў больш чым Br 1,5 млн.

ДД

Стужка навінаў