У Горадні зʼявіліся першыя ў Беларусі жывыя дарожныя знакі (ФОТА)


За кожным дарожным знакам стаяць жывыя людзі, паведамляе гарадзенскае ДАІ. Фотапраект «Жывыя знакі» прыдумалі фатограф Ян Хведчын і стыліст Вольга Ко. У ролі дарожных знакаў выступілі прафесійныя танцоры.

Мэта акцыі – прыцягнуць увагу грамадскасці да захавання Правілаў дарожнага руху.

«Мы замянілі сімвалы на знаках жывымі людзьмі, каб паказаць, што выкананне правіл ПДР – гэта не пустая фармальнасць, а неабходнасць, якая ратуе жыццё» – сказаў Ян Хведчын.

Толькі за апошні год у выніку аварый на дарогах Гарадзенскай вобласці загінулі або пацярпелі амаль паўтысячы асобаў.

ДР belsat.eu паводле gaigrodno.by

Стужка навінаў