У Горадні з’явілася таксі «Выдатнае» – з беларускаю моваю, вышыванкамі і выгоднымі тарыфамі


На гарадзенскіх вуліцах цяпер можна пабачыць «патрыятычнае таксі». Усе аўтамабілі перавозчыка абклееныя рознымі арнаментамі з вышыванак. Кожны арнамент нясе ў сабе сэнс.

Да прыкладу, гэты знак азначае «багацце»

Дыспетчаркі ў кампаніі размаўляюць на беларускай мове. Паводле ўладальніка «Выдатнага» Аляксей Белакурскі, які на гэтым рынку з 2012 года, ён быў здзіўлены, што дзяўчыны пазітыўна ўспрынялі пажаданне кіраўніцтва.

Гэтыя машыны раней працавалі ў іншай буйной гродзенскай фірме таксі.

На аўто «Выдатнага» ёсць надпіс «ProTaxi». Гэта значыць, што калі ў пэўны гадзіну пік усе машыны фірмы будуць занятыя, кліент не будзе чакаць: заказ возьме партнёрская служба, тарыфы застануцца як у «Выдатнага».+

Каб мінімізаваць выдаткі, у таксі ёсць уласная дыспетчарская, уласны механік і медперсанал. Перад кожным выездам кіроўца атрымлівае пуцявы ліст, праходзіць агляд у медыка.

Кошты

Пасадка — бясплатна

Першы кіламетр — 2 рублі

Кожны наступны — па 0,7 рублёў+

З кожнай паездкі (без абмежавання прабегу) — пасажыру вяртаюць 0,6 рублёў на віртуальны рахунак

Нумар тэлефона: 584-34-34 (любой аператар сотавай сувязі)

Кароткі нумар: 3434

паводле hrodna.lifeautogrodno.by

Стужка навінаў