У Горадні з прычыны атручвання псіхатропамі ў рэанімацыю трапілі 9 асобаў


Сярод атручаных – маладыя людзі ва ўзросце 20-29 гадоў, 20-гадовая жанчына ў дэкрэтным адпачынку і яшчэ адна 21-гадовая дзяўчына.

Усе пацярпелыя паступілі ў шпіталі Горадні цягам апошніх пяці дзён з адным дыягназам: «атручанне невядомым псіхатропных рэчывам».

Ва ўсіх выпадках наркотыкі набываліся праз інтэрнэт крамы «Канцэрн Калашнікаў» і «Зубр». Пасля іх прыёму людзям станавілася вельмі дрэнна, яны губляліся ў рэчаіснасці, мелі галюцынацыі і ў некаторых выпадках сутаргамі, паведамілі ў міліцыі. У рэанімацыі ў несвядомым стане кожны правёў 3-4 дні.

Смяротных выпадкаў атрымалася пазбегнуць.

ДР belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары