У Горадні Янку Купалу пераблыталі з Якубам Коласам


На плакаце, што з’явіўся ў абласным цэнтры з нагоды Фестывалю нацыянальных культураў, пераблыталі двух выбітных беларускіх паэтаў.

Kolas

«Памылковыя» білборды з’явіліся ў горадзе нядаўна. Фотаздымак аднаго з іх апублікаваў паэт Міхась Скобла. Можна бачыць, што партрэт Янкі Купалы падпісаны«Якуб Колас».

«Для гарадзенскіх чыноўнікаў на здымку – Якуб Колас. Для такіх у дзядзькі Якуба было прызапашанае каларытнае слоўца «хамуты». А як, на вашу думку, адрэагаваў бы на гэты «ляп» Янка Купала?» – напісаў паэт.

У аргкамітэце фестывалю дзіўны плакат патлумачылі тэхнічнай памылкай, якую паабяцалі выправіць.

Сёлетні Фестываль нацыянальных культураў пройдзе 4-5 чэрвеня.

НМ, belsat.eu

Стужка навінаў