У Горадні вымер «Паўднёвы рынак» (ФОТАФАКТ)


Абласная падатковая зладзіла масавыя праверкі ІП на «Паўднёвым рынку» ў Гародні.

Інспектары папрасілі паказаць дакументы на тавар. У адказ на праверку прадпрымальнікі зачынілі свае гандлёвыя кропкі і рынак цяпер не працуе.[/vc_column_text][vc_single_image image=”279350″ img_size=”large”][vc_single_image image=”279346″ img_size=”large”][vc_column_text]

Барацьба гандляроў за выжыванне працягваецца. Сёлета Камітэт падтрымання прадпрымальніцтва «Салідарнасць» правёў устаноўчы зʼезд, мэта якога – утварыць новую альтэрнатыўную структуру, пад дахам якой абʼяднаюцца беларускія ІП. Наступны крок – стварэнне незалежнага прафсаюзу.

Нагадаем, што актыўныя пратэсты беларускіх прадпрымальнікаў, якія адбываліся зімой, не мінулі бясследна. Большасць апазіцыйных палітычных структураў выступіла са сваймі ініцыятывамі, прызванымі дапамагчы айчыннаму дробнаму бізнесу ў змаганні з новымі суворымі законамі. Сярод іх і «Рух салідарнасці «Разам»

ЮВ, belsat.eu, паводле perspektyva.org

Стужка навінаў