У Горадні ветэранам налівалі «франтавыя сто грам» і запрашалі на вальс


«Партызанскую палянку» у двары Новага замку накрыў гарадзенскі ўніверсітэт ды абласная бібліятэка.

Тэатралізаваны дзень памяці «Па слядах вялікай мужнасці» прайшоў у Горадні. Імпрэзу арганізоўвала абласная бібліятэка, «Фонд міру», ініцыятыва гарадзенскага ўніверсітэту «Жывая гісторыя» ды праект «Знай наших».

У цяньку пад мурамі Новага замку быў накрыты стол, дзе ветэранаў паілі гарбатай ды налівалі «франтавыя сто грам». Абласная бібліятэка забяспечыла тэматычную кніжную выставу, а малады дызайнер Аляксей Перагудаў – цікавыя фотакалажы здымкаў 1944 года і сучасных краявідаў, знятых прыкладна з таго самага месца.

Прысутныя на імпрэзе кадэты станчылі вальс, пасля чаго на танец пачалі запрашаць саміх ветэранаў. Напрыканцы ўдзельнікам вайны падарылі чырвоныя туліпаны ды цукеркі.

Цікава, што мерапрыемства аб’яднала ў сабе элементы афіцыйнага віншавання з казённымі прамовамі і пафасам ды звычайнага пікніка для маладых гіпстэраў, якія ўтульна ўладкавалася на газоне.

АК, belsat.eu

Стужка навінаў