У Горадні вандалы апаганілі графіці з Вітаўтам


[/vc_column_text][vc_column_text]У знакамітую выяву Вітаўта на трансфарматарнай будцы ў Горадні кінулі пакет з чырвонай фарбай. Вандалы, пэўна, хацелі патрапіць у твар вялікага князя літоўскага, але крыху прамахнуліся.

Невядомыя апаганілі слыннае гарадзенскае графіці з князем Вітаўтам на фоне панарамы ягонага замку ў Горадні. Да сваёй акцыі вандалы, відавочна, рыхтаваліся: так проста запэцкаць нешта фарбай на вышыні 4-5 метраў не так і проста. Найхутчэй фарба была залітая ў пакет або дробную шкляную тару, якая разбілася ад удару аб сцяну.

Цікава, што побач – у раёне новых жылых будынкаў на вуліцы Пушкіна – усталявана шмат камераў назірання, у аб’ектывы якіх трапляе дзіцячая пляцоўка ды раён трансфарматарнай будкі. Толькі цікава, ці міліцыянты звернуцца да камераў, каб знайсці вандалаў?

Графіці з Вітаўтам на трансфарматарнай будцы на вуліцы Пушкіна ў Горадні з’явілася прыкладна год таму – увосень 2014-га. Яно было зроблена ў рамках праекту «MustAct-MustArt» цалкам легальна, пры падтрымцы мясцовых уладаў і кампаніі «Velcom». Графіці рабіў мастак пад псеўданімам «Silen» са Светлагорску.

АК, belsat.eu

Стужка навінаў