У Горадні ў кантэйнеры для смецця знайшлі мёртвае немаўля


Цела нованароджанага знайшлі ў кантэйнеры для смецця побач з жылымі дамамі па вуліцы Гая, 9 кастрычніка.

Пра гэта паведамляе выданне «Hrodna Life».

Цела знайшла жанчына, якая выгульвала сабаку. На пляцоўцы каля кантэйнераў яна пабачыла пакет з жаночыі рэчамі, на дне было цела немаўля, паведамляе прэс-служба УУС Гарадзенскага аблвыканкаму.

На дадзены момант высвятляюцца падрабязнасці: следчыя аглядаюць месца здарэння і апытваюць жыхароў. Міліцыянты абыходзяць кватэры бліжэйшых дамоў у пошуках маці дзіцяці.

НМ, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары