У Горадні тры асобы згарэлі жыўцом у кватэры


Здарэнне адбылося 23 чэрвеня ў шматпавярховым доме на 11 паверсе. Большасць жыхароў у выходныя адсутнічалі, таму суседзі не адразу звярнулі ўвагу на пажар.

Супрацоўнікі МНС заспелі полымя, якое вырывалася з адчыненых уваходных дзвярэй.

Ратавальнікі выявілі на падлозе ў калідоры 62-гадовага гаспадара кватэры і ягоную 50-гадовую знаёмую. У пакоі ляжала яшчэ адна жанчына. Усе загінулі. Агнём знішчана маёмасць, закураныя сцены і столь.

Цяпер вызначаюць абставіны і прычыну ўзгарання. Паводле папярэдняй інфармацыі, пажар пачаўся з цыгарэты.

ДР belsat.eu

Стужка навінаў