У Горадні шукаюць мужчыну, які напаў на кантралёра ў аўтобусе


Інцыдэнт здарыўся ў аўтобусе 17-га маршруту.

Кантралёр зайшла ў заднія дзверы аўтобуса на прыпынку каля заводу «Белкард» і пачала правяраць праязныя дакументы. Адзін з пасажыраў хутка паказаў праязны і схаваў. Жанчына не паспела праверыць яго актуальнасць. Яна папрасіла яшчэ раз дастаць дакумент і выняць яго з футарала.

Мужчына адказаў вельмі агрэсіўна: ён ударам адштурхнуў кантралёра, нагрубіў і кінуўся ўцякаць.

Здарэнне, якое адбылося 24 кастрычніка, зафіксаваў нагрудны відэарэгістратар. Цяпер пасажыра шукае міліцыя.

ДР belsat.eu

 

Стужка навінаў