У Горадні прыдумваюць імя для зубраняці


Упершыню ў беларускім заапарку ў няволі нарадзілася зубраня. Адміністрацыя абвесціла конкурс на імя для новай жыхаркі.

За лепшае імя для першай маленькай зубрыхі ў заапарку плануецца прыз: месячны абанемент бясплатнага наведвання заапарка.

«Самцу патрэбен гарэм»

Любава – маладая маці-зубрыха. Васіль Малчанаў/ Белсат

На пытанне чаму за так доўгае існаванне заапарка ў Горадні зубры ў няволі пачалі множыцца толькі зараз, адказвае намеснік дырэктара Віталь Гуменны.

Для нас вельмі важна, каб жывёла размнажалася. У няволі гэтага дамагчыся досыць складана, таму што па-першае трэба знайсці пару. Пры там, што самцу зубра патрэбен гарэм. Калі чытаць пра зубра, то вядома, што яны не адналюбы. Яны палігамы, пры чым такія, сурёзныя палігамы. Самец шмат есць, жыве асобна, у яго няма практычна ніякіх абавязкаў, акрамя аднаго: захаваць сваё жыццё і ў акрэслены момант, калі ідзе размнажэнне, прыйсці і апладніць увесь статак.

Другая справа, палавая спеласць жывёлінаў. Як аказалася, самец Барыс ужо далёка не малады, а самачка Любава толькі ўвайшла ва ўзрост сваёй палаваспеласці.

– Барыс на мяжы сваёй палаваспеласці, яму каля 22 гадоў, а звычайна палавая функцыя захоўваецца да 25-ці. Мы хваляваліся, ці зможа ён. Але ён змог. Існуе ў чалавека такая зʼява, як клімакс, у жывёлаў яно таксама існуе. Гэта не значыць, што жывёла памірае. Яна жыве, але палавая функцыя ў яго аслабляецца. Усё практычна тое самае, – тлумачыць жывёлазнаўца.

 

Зубровы матрыярхат

Як распавёў Віталь Гуменны, у асноўным зубры-самцы жывуць па-за статкам. А ў статку галоўная – зубрыха з самых вопытных і старэйшых. Зноў жа, зубрыхі жывуць пакаленнямі. І са старэйшага пакалення вылучаецца самка-важак, каторая кіруе ўсім статкам. Увогуле ва ўсіх свая роля: ёсць зубрыхі-нянькі, падлеткі яшчэ, але ўжо палаваспелыя. Пастаянна нараджаць пачынаюць недзе на пяты год.

– У зубрых канкрэтна ўсё размеркавана: ёсць старэйшыя вопытныя самкі, адна з іх кіруе астатнімі воінамі, якія ахоўваюць статак. Яны адразу займаюць пры небяспецы перыферыйнае палажэнне, пры чым вельмі хутка рэагуюць на сігналы самкі-важака. Унутры збіраюцца нянькі, якія робяць другі круг абароны, а ў самым цэнтры – маладняк. Калі цяля-самец становіцца палаваспелым, ён сыходзіць. Калі статак становіцца занадта вялікім, выдзяляецца яшчэ адна самка, каторая збірае групу і сыходзіць, – кажа спадар Віталь.

На гэтым тыдні ў заакраме побач з заапаркам паставілі скрынку, у якой кожны ахвотны можа пакінуць свой варыянт імя для маленькай зубрыхі. Найлепшы варыянт будзе ўзнагароджаны: месяц бясплатнага наведвання заапарка. Акцыя будзе дзейнічаць да канца жніўня, а 3 верасня ў заапарку адбудзецца ўрачыстае свята ў гонар нованароджанай маленькай жыхаркі.

Глядзіце ўсе фота:

Зубренок в Гродненском зоопарке. Василий Молчанов / Белсат
Любава – молодая мать-зубриха. Городня Василий Молчанов / Белсат
Любава – маладая зубрыха / Гародня / Васіль Малчанаў / Белсат
Зубренок в Гродненском зоопарке. Василий Молчанов / Белсат
рис – отец новорожденной.2017 Василий Молчанов / Белсат
Вход в гродненский зоопарк. Василий Молчанов / Белсат
Конкурс «Имя для зубра». Василий Молчанов / Белсат

Паўліна Валіш, belsat.eu

Стужка навінаў