У Горадні пры пажары ў шматпавярховіку эвакуявалі 24 асобы


Фотаздымак мае ілюстратыўны характар

Пры пажары ў шматкватэрным доме па вуліцы Фолюш у Горадні эвакуявалі 24 асобы.

Пра гэта паведамляецца на сайце Міністэрства надзвычайных сітуацыяў.

Пажар у двухпакаёвай кватэры на апошнім пятым паверсе жылога дому ўзнік в другой палове дня 12 сакавіка. У выніку пажару была пашкоджаная кухня кватэры. Супрацоўнікі МНС выратавалі мужчыну 1974 года нараджэння, якога з атручваннем прадуктамі гарэння шпіталізавалі.

З дому эвакуявалі 24 асобы, у тым ліку 5 дзяцей. Меркаваная прычына пажару – неасцярожнасць падчас палення.

НМ, belsat.eu

Стужка навінаў