У Горадні прайшлі «Шалёныя гонкі»: праз агонь, ваду, калючы дрот і гуму


Упершыню ў Беларусі зладзілі спаборніцтвы «Mad race», у якіх удзельнікі прабеглі дыстанцыю з перашкодамі – праз гразь, вялікія апоны, глыбокія ямы, агонь і ваду.

«Шалёныя гонкі» сабралі ў лесапарку Пышкі ў Горадні каля 80 удзельнікаў з розных гарадоў Беларусі. Пры тэмпературы ніжэйшай на некалькі градусаў за нуль аматары спорту прабеглі 4,5 км па дыстанцыі з адмысловымі перашкодамі. Удзельнікі мусілі бегчы па вадзе, па гразі, скакаць праз касцёр, прапаўзаць пад сеткай, пралазіць праз калючы дрот, выбірацца з глыбокіх ямаў ды скакаць з вышыні 1,5-2 м.

Пераможца 28-гадовы Раман з Менску прыйшоў да фінішу прыкладна праз 20 хвілінаў пасля старту і атрымаў 3 млн рублёў за свой спрыт і «шаленства».

Арганізатары плануюць навясну правесці аналагічныя гонкі ў Менску ды Берасці.

МЯ, belsat.eu

Стужка навінаў