Працягваюцца масавыя суды над удзельнікамі пратэстаў


Суды на ўдзельнікамі пратэстаў працягваюцца па ўсёй краіне.


Горадня

Ад 10:00 у судзе Ленінскага раёна разглядаліся справы Галіны Ламашэвіч, Яўгена Браўна і В. Гузевіча, а таксама чальцоў БХД Вольгі і Сяргея Верамеенкаў, Антона Вайцехава, Галіны Ламашэвіч і Аляксандра Абуховіча, сябраў АГП Ежы Грыгенча і Мікалая Саляніка, сябра БНФ Вадзіма Саранчукова, сябра БСДП Анатоля Мышкевіча (усе з Горадні), сябра АГП Віталя Гуляка з Ваўкавыску і сябра АГП Ірыны Давідовіч з Іўя.

Працэсы праходзілі ў трох судовых залах.

15:18 Антон Войцехаў атрымаў 15 базавых вялічыняў штрафу.

15:17 Аляксандр Абуховіч атрымаў 20 базавых вялічыняў штрафу.

15:16 Сяржук Верамеенка (БХД) атрымаў 15 содняў.

14:33 Яўген Браўн атрымаў штраф 15 базавых вялічыняў, Анатоль Мышкевіч (БСДП) – штраф 25 базавых вялічыняў, Ежы Грыгенча (АГП) – 13 сутак.

11:28 Галіну Ламашэвіч аштрафавалі на 7 базавых велічыняў, Вольгу Верамеенку (жонка Сяржука Верамеенкі) – на 15, Мікалая Саляніка – на 8.

13:24 Сябра БНФ Вадзім Саранчукоў, у якога трое дзяцей, атрымаў 13 содняў.

12:50 У адной з судовых залаў абвесцілі перапынак да 14:00, у другой – да 15:00.

12:42 Паводле суда, у ролі арганізатара «Марша недармаедаў» выступіла АГП.

12:32 Гуляк паслу суду заявіў, што разгляд справы адбываўся сумбурна, суддзя Бубенчык гаварыў вельмі жвава, па накатанай.

«Падавалася, што ён хоча як найхутчэй скончыць гэтае паседжанне», – кажа Гуляк.

На ягоным працэсе прысутнічаў нейкі «сведка». «Ці то куратар з МУС, ці то прадстаўнік КДБ», – заявіў апазіцыянер.

12:30 В. Гузевіч не з’явіўся ў суд.

12:22 У двух іншых залах абвесцілі перапынак да 12:50.

12:21 У адной з судовых залаў суддзя агучыў рашэнне. Віталю Гуляку (БНФ) далі 30 базавых велічыняў штрафу (Br 690), Ірыне Давідовіч (АГП) – 15 базавых.

12:15 Сведкам на ўсіх судовых працэсах праходзіць старэйшы лейтэнант Аляксей Вайцешка.

12:12 На разглядзе справы Сяржука Верамеенкі глядзяць відэа, на якім бачна, як марш даходзіць да аблвыканкаму.

12:10 Актывісты лічаць, што ім «дадуць содні», каб яны не змаглі ўзначаліць заўтрашні «Марш недармаедаў» супраць Дэкрэту №3.

11:50 У зале дзе адбываецца суд над Сяржуком Верамеенка, глядзяць міліцэйскае відэа, на якім бачны актывіст. Сябра БХД сцвярджае, што гэта «ўмяшанне ў асабістае жыццё».

Міліцыянты заяўляюць, што «здымалі ландшафт», а Вераемеенка «трапіў у кадр».

11:08 Актывісты не прызнаюць віны.

10:15 Вядома, што ўчора гарадзенскія актывісты правялі прэсавую канферэнцыю, падчас якой запрасілі прадстаўнікоў польскіх і літоўскіх амбасадаў на заўтрашні мітынг супраць Дэкрэту №3 у горадзе – «каб тыя паглядзелі на беларускае бяспраўе».

 

 

09:49 Некаторыя з апазіцыянераў сабралі з сабой торбачкі з харчамі на выпадак арышту на суткі.

09:44 Актывісты і журналісты збіраюцца пад будынкам суда. На працэсе забаранілі весці фота- і відэаздымку.

На фота (злева направа): Вадзім Саранчукоў (БНФ), Сяржук Верамеенка (БХД) з жонкай Вольгай, Анатоль Мышкевіч (БСДП).

 

Усе яны атрымалі позвы ў суд за «Марш недармаедаў», які прайшоў 19 лютага. Прычым позвы апазіцыянеры атрымалі адразу пасля круглага стала з гарадзенскімі уладамі, які прайшоў 10 сакавіка.

Пра круглы стол уладаў з апазіцыяй глядзіце ад 5:19

Усяго міліцыянты склалі 11 пратаколаў аб адміністрацыйным правапарушэнні паводле артыкулу 23.34 (»Парушэнне парадку арганізацыі або правядзення масавых мерапрыемстваў») паводле розных яго частках.

Гарадзенскія праваабаронцы не выключаюць аднак, што ў судзе ўсплывуць і іншыя пратаколы.


Берасце

11:45 15 содняў атрымаў другі ўдзельнік праекту «Народны рэпартэр», відэааператар Дмітры Гарбуноў.

11:20 Сяргей Пятрухін, аўтар і вядоўца «Народнага рэпартэру» атрымаў 15 содняў арышту завочна за ўдзел ў «Маршы недармаедаў» у Берасці.


Магілёў

Арганізатары «маршу недармаедаў» 19 лютага ў Магілёве – прадстаўнік БХД Алег Аксёнаў і АГП Уладзімір Шанцаў абодва сёння былі выкліканыя ў міліцыю (РАУС Ленінскага раёну Магілёва) і пасля гэтага затрыманыя.

Алег Аксёнаў у судзе

Алега Аксёнава абвінавацілі ва ўдзеле і арганізацыі масавага мерапрыемства (ч.1. арт 23.34) і прысудзілі да 15 содняў арышту. Уладзіміра Шанцава трымалі ў РАУС, а пасля адвезлі на ІЧУ, а яго дачцэ паведамілі па тэлефоне, што суд над палітыкам за арганізацыю несанкцыянавага мерапрыемства («марш недармаедаў») адбудзецца заўтра.

Бабруйск

Актывістку Інгу Судзілоўскую за ўдзел у нядзельнай акцыі пратэсту пакаралі штрафам у 15 базавых велічыняў. Галіну Смірнову (прафсаюз РЭП) павезлі назад у ізалятар, суд над ёй будзе заўтра, сведка па справе актывісткі – начальнік аддзелу ідэалогіі Бабруйскага гарвыканкаму Мiкалай Балюк (на фота ніжэй – на заднім плане).

Бабруйскі актывіст БСДП «Грамада» Юрый Грынявецкі ў чаканні суда

Яўгену Васьковічу за ўдзел у пратэсце прызначылі 15 содняў адміністрацыйнага арышту, дома ў хлопца засталася двухмесячнае дзіця.

Юрыю Грынявецкаму далі 30 базавых штрафу.

Стужка навінаў