У Горадні пацыентаў паліклінікі намаўляюць падпісацца за Лукашэнку наўпрост у кабінеце лекара


[vc_row][vc_column][vc_images_carousel images=”3744,3748,3752,3756″ img_size=”large”][/vc_column][/vc_row]

У першай гарадзенскай паліклініцы подпісы за вылучэнне дзейнага лідара Беларусі ў кандыдаты на прэзідэнцтва збіраюць наўпрост у кабінеце тэрапеўта, нягледзячы на тое, што Аляксандр Лукашэнка нібыта ўжо мае патрэбную колькасць подпісаў.

Пра выпадак распавяла жыхарка Горадні, якая зайшла на прыём да тэрапеўта ў паліклініку № 1 па вул. Лермантава. Перш чым выслухаць пацыентку, медсястра папрасіла ў наведніцы пашпарт, патлумачыўшы, што трэба падпісацца ў падтрыманне Аляксандра Лукашэнкі. Сама доктарка-тэрапеўт пры гэтым не вымавіла ні слова.

Чытайце яшчэ >>> Сябры БНФ патрабуюць вынесці папярэджанне ініцыятыўнай групе Лукашэнкі

Пачуўшы адмову, сястра ўдакладніла, што гэта яшчэ не галасаванне, таму можна падпісвацца за каго заўгодна. Наагул, са словаў наведніцы, зборшчыца подпісаў у белым халаце нават разгубілася, пачуўшы, што нехта адмаўляецца паставіць подпіс за вылучэнне ў кандыдаты дзейнага лідара Беларусі.

Нагадаем, што медыі ўжо фіксавалі выпадкі збору подпісаў за Аляксандра Лукашэнку ў гарадзенскіх паліклініках, што само па сабе з’яўляецца грубым парушэннем выбарчага заканадаўства.

Чытайце яшчэ >>> Беларусь прываблівае турыстаў таннымі медычнымі паслугамі

АК, belsat.eu

Стужка навінаў