У Горадні пасажыр таксі збіў кіроўцу за адмову пазычыць грошы на піва


Спачатку 29-гадовы мужчына загадаў ехаць на запраўку, дзе хацеў купіць піва. Грошай у кліента не аказалася, і ён папрасіў пазычыць.

Кіроўца, маладзейшы за нападніка на 6 гадоў, патлумачыў, што іх арганізацыя не выдае грошай у крэдыт. Пачуўшы адмову, кліент папрасіў завесці яго па іншым адрасе, але да месца не даехаў.

Ён раззлаваўся, штурхануў таксіста ў галаву, а калі машына спынілася, нанёс яшчэ адзін удар у твар. Пасля нападнік вылаяўся на кіроўцу, «растлумачыўшы», як няправільна той паступіў, што не захацеў пазычыць грошы, і ўцёк.

Кіроўца звярнуўся ў міліцыю. Мужчына паведаміў свае дадзеныя аператару таксі, калі замаўляў машыну. У дадатак праваахоўнікі спраўдзілі запісы відэарэгістратара. Супраць парушальніка ўзбудзілі крымінальную справу за хуліганства.

ДР belsat.eu паводле uvd.grodno.by

Стужка навінаў