У Горадні памірае каштан Элізы Ажэшкі


Горад можа страціць адзінага сапраўднага сведку пісьменніцы.

У Горадні на сёння ёсць дом-музей пісьменніцы, вуліца яе імя, гранітны бюст ды каштан з яе саду – адзіны сапраўдны сведка пісьменніцы. Дом-музей – навароб 1970-ых гадоў, помнік усталяваны ў міжваенны час.

Цяпер 150-гадовы каштан – пад пагрозай: эколагі лічаць, што ён можа не дажыць нават да жніўня.[/vc_column_text][vc_single_image image=”148683″ img_size=”large”][vc_column_text]Ігар Лапеха сочыць за дрэвам ужо не першы год. Пасля рэканструкцыі ў 2008-м эколаг нават скіроўваў уладам зварот з папярэджаннем пра імаверны сумны лёс дрэва, але атрымаў звычайную адпіску.

«Дрэва заражанае грыбком, яго перыядычна «дабівае» мініруючая моль», – распавядае спадар Ігар.

«Яно, безумоўна, распусціцца сёлета, але страціць лістоту ўжо ў сярэдзіне жніўня. Запасу сілаў, мяркую, не хопіць, каб перажыць чарговы халодны сезон», – кажа эколаг.

У заяве 2008-га году Лапеха спасылаўся на будаўнічыя правілы, якіх трэба прытрымлівацца, каб не загубіць каштан падчас рэканструкцыі ходнікаў побач. Камель варта было абвязаць піламатэрыяламі, каб не пашкодзіць кару. У абшарах кроны, якая паўтарае форму каранёвай сістэмы, будаўнічыя працы наагул не павінны былі здзяйсняцца. Само зялёнае кола пры камлі павінна было быць не менш за палову кроны.[/vc_column_text][vc_single_image image=”148691″ img_size=”large” add_caption=”yes”][vc_column_text]Да эколагаў тады ніхто не прыслухаўся, нічога з пералічанага здзейснена не было, таму дрэва і знаходзіцца на мяжы жыцця і смерці. Са словаў Лапехі, каштану яшчэ можна дапамагчы, калі прыняць неадкладныя меры.

«Калі сёлета зняць вакол каштана бетонную плітку, падкарміць дрэва, унесці ўгнаенні, зрабіць тэрапію супраць грыбка і апрыскаць ад молі – яно яшчэ магло б жыць. Варта было б таксама амаладзіць крону, але зрабіць гэта не па-варварску, каб адзін пянёк не застаўся. Комплекс гэтых мераў, зрэшты, зусім не затратны», – заяўляе Лапеха.[/vc_column_text][vc_single_image image=”148655″ img_size=”large”][vc_column_text]Каштаны ў Горадні з’явіліся яшчэ ў часы гарадскога старасты Антонія Тызенгаўза ў другой палове XVIII ст. Таму, як сцвярджае Лапеха, гарадзенскія каштаны могуць апынуцца ці не найстарэйшымі ў былой Расейскай імперыі. Той жа Кіеў, які традыцыйна лічыцца «горадам каштанаў», мае толькі два стогадовыя каштаны на тэрыторыі Кіева-пячорскай лаўры. Рэшта – пасляваенныя пасадкі.[/vc_column_text][vc_single_image image=”148687″ img_size=”large”][vc_column_text]Самыя цікавыя гарадзенскія каштаны са сфармаванай кронай былі знішчаныя ў 2010-м годзе на вул. Рэпіна, тэрыторыі колішняга парку пры рэзідэнцыі Станіслава Аўгуста Панятоўскага. Зараз у гарадскіх уладаў ёсць шанец захаваць хаця б каштан Элізы Ажэшкі.

АК

Стужка навінаў