У Горадні невядомыя абстралялі з пнеўматычнай зброі дом


Жыхар Горадні з’ехаў з дому на некалькі дзён, а як вярнуўся, то пабачыў, што ягоны дом абстралялі.

Па пашкоджаннях стала зразумела, што хтосьці страляў па дому з пнеўматычнай зброі. Невядомыя пашкодзілі фасад і вакно ў хаце.

Пацярпелы паведаміў аб тым, што здарылася ў праваахоўныя органы.

«На сённяшні дзень супрацоўнікі міліцыі ўсталёўваюць асобаў, якія датычныя да здзяйснення дадзенага злачынства», – паведамляюць у Гарадзенскім УУС.

Узбуджаная крымінальная справа па ч. 1 арт. 339 «Хуліганства».

ГА, belsat.eu

Стужка навінаў