У Горадні не дазволілі «Марш недармаедаў»


Мясцовыя ўлады спасылаюцца на рашэнне выканкаму ад 2011 года «Аб вызначэнні месцаў масавых мерапрыемстваў у Горадні», на плошчы Савецкай – вуліцы Савецкай – плошчы Леніна правядзенне падобных акцый забароненае.

Сябры прафсаюзу РЭП і АГП падавалі заяўку на правядзенне акцыі менавіта ў цэнтры гораду 19 лютага.

Дэкрэт № 3 закрануў тысячы беларусаў

17-га лютага «Марш недармаедаў» плануе былы кандыдат на прэзідэнцтва Мікола Статкевіч. Абʼяднаная грамадзянская партыя рыхтуе такую акцыю ў Менску, Магілёве і Гомлі 15-га сакавіка. У іншых гарадах людзі абʼядноўваюць свае сілы самастойна і разам працягваюць збіраць подпісы за адмену падатку, які беспрацоўныя мусяць заплаціць да 20-га лютага.

Нягледзячы на заяву Лукашэнкі, што дэкрэтам № 3 не задаволеныя некалькі тысяч грамадзянаў, сотні тысяч грамадзянаў беларусі выступаюць супраць яго.

Кампанія збору подпісаў за адмену дэкрэту № 3 пачалася 17 студзеня. Між іншым, застаўся тыдзень, каб сплаціць дармаедскі падатак. «Збор на фінансаванне дзяржаўных выдаткаў» аплацілі толькі 46 тысяч беларусаў, то бок менш за 10 % «дармаедаў».

ДР belsat.eu

Стужка навінаў