У Горадні на вуліцы ў 22-гадовага хлопца здарыўся інфаркт


Хлопец памёр. Ягонае цела знайшлі мінакі раніцай 26 сакавіка ў адным з двароў гораду.

На месца выклікалі міліцыю, хуткую і экспертаў-крыміналістаў. Па інфармацыі s13 крыміналу ў смерці хлопца няма – з ім здарыўся інфаркт міякарду, піша s13.

Інфаркт міякарда – гэта параза сардэчнай мышцы, выкліканае вострым парушэннем яе кровазабеспячэння праз трамбоз (закаркаванне) адной з артэрыяў сэрца атэрасклератычнай бляшкай. Пры гэтым здзіўленая частка мышцы адмірае, гэта значыць развіваецца яе некроз.

Прыкметы інфаркту:

  • Моцны боль за грудзінай. Ён можа распаўсюджвацца на левую руку, плячо, левую палову шыі, на межлапатачную прастору.
  • Часта прыступ суправаджаецца пачуццём страху.
  • Прыём нітрагліцэрыну не здымае боль.
  • Прыступ можа зʼявіцца без відавочных прычынаў, боль працягваецца ад 15 хвілін да некалькіх гадзінаў.

ДР belsat.eu

Стужка навінаў