У Горадні на вачох маці пасля ўвядзення вакцыны памерла шасцігадовая дзяўчынка


31 траўня маці з дзіцём прыехалі з абласнога цэнтру ў дзіцячую паліклініку №1 Горадні на камбінаваную вакцыну супраць адзёру, паратыту і краснухі. Пасля ўвядзення прышчэпкі стан дзіцяці рэзка пагоршыўся. Медыкі спрабавалі яе выратаваць, але нічога не дапамагло – дзяўчынка памерла ў прысутнасці сваёй маці.

Следчыя правялі агляд месца здарэння. Праваахоўнікі канфіскавалі ампулы з вакцынамі, выкарыстаныя ампулы і шпрыцы, а таксама медычныя прэпараты з прышчэпкавага кабінету. Акрамя таго, да матэрыялаў крымінальнай справы далучылі медычную дакументацыю, фінансава-бухгалтарскія дакументы на атрыманне вакцынаў. Прызначаная судова-медыцынская і шэраг іншых экспертызаў, дапытваюць медпрацаўнікоў і пацыентаў.

Следчы камітэт распачаў крымінальную справу па факце неналежнага выканання прафесійных абавязкаў медычнымі працаўнікамі, што пацягнула па неасцярожнасці смерць пацыента (ч.2 арт. 162 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь). Медычны персанал не затрымалі.

ДР, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары