У Горадні мужчына абакраў суседа па інтэрнаце, які спаў, і сам заснуў побач


Інцыдэнт здарыўся днямі ля аднаго з гарадзенскіх інтэрнатаў. Вахцёр а 3 ночы не пусціў 22-гадовага хлопца ў будынак. Паводле правілаў інтэрнаты зачыняюцца а 12.

Стомлены маладзён прылёг ля будынку, а калі прачнуўся, выявіў прапажу паўмільёна рублёў. Пацярпелы звярнуўся ў міліцыю. Расставіць кропкі над «і» дапамаглі камеры відэаназірання.

Кашалёк скраў сусед хлопца, які нецвярозым вяртаўся дадому, спазніўся і не трапіў у будынак. З чужымі грашыма ён заснуў побач на клумбе. Супраць злачынцы ўзбудзілі крымінальную справу паводле артыкулу «крадзеж».

ДР, belsat.eu паводле uvd.grodno.by

Стужка навінаў