У Горадні міліцыя правяла ператрусы ў журналістаў, што супрацоўнічаюць з «Белсатам»


Алесь Дзянісаў і Аляксей Кайрыс. Фота - Facebook

У Горадні міліцыя правяла ператрусы ў мясцовых журналістаў-фрылансераў, якія супрацоўнічаюць з нашым тэлеканалам – Алеся Дзянісава і Аляксея Кайрыса.

Дзянісава і Кайрыса затрымалі людзі у цывільным у другой палове дня, 2,5 гадзіны яны правялі ў пастарунку. Пасля міліцыянты паехалі праводзіць ператрусы ў іх дамах.

Каля 21.50. ператрус у Кайрыса скончыўся: праваахоўнікі забралі тры кампутары, тэлефон і жорсткі дыск з флэшкамі. Ператрус прайшоў у межах праверкі па двух справах – праца без акрэдытацыі і абраза. Верагодна, гаворка ідзе пра абразу кіраўніцы ўчастку абслугоўвання УЖРЭП Ленінскага раёну Горадні Святланы Жылінскай, якая згадвалася ў сюжэце «Белсату» ад 20.04.2018 году ў праграме «Аб’ектыў» – «Жыхары інтэрнату: «Заходзіш з дзіцём у душ – там ляжыць здохлы пацук!»

У Алеся Дзянісава па выніках ператрусу забралі відэкамеру, тэлефон ды іншую тэхніку.

ІІ, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары