У Горадні хлопчык пашкодзіў аўтамабілі. На адным надрапаў нецэнзурнае слова


Хлопцу стала сумна. Здарэнне адбылося ў мікрараёне Дзевятоўка 24 лютага, паведамляе uvd.grodno.by.

Мясцовы жыхар заўважыў, што нехта падрапаў ягоны аўтамабіль. Міліцыянты на месцы здарэння выявілі яшчэ шэсць аўтаў з ідэнтычнымі пашкоджаннямі – усяго сем машын. На шасці з іх былі намаляваныя лічбы два і дзесяць, а на адным аўтамабілі было напісана нецэнзурнае слова.

Супрацоўнікі міліцыі апыталі жыхароў бліжэйшых дамоў. Некаторыя распавялі, што бачылі двух няпоўнагадовых дзяцей.

Аднаго з іх выклікалі на размову разам з маці. Жанчына сама распытала сына, пасля чаго ён прызнаўся, што яму было сумна, ён знайшоў крэйды і вырашыў не маляваць на асфальце, як рабіла ягоная старэйшая сястра, а памаляваць на прыпаркаваных машынах.

ДР belsat.eu

Стужка навінаў