У Горадні дзяўчына папрасіла закурыць, на што мужчына зламаў ёй руку

video

«Джэнтльмен» нечакана адрэагаваў на просьбу дзяўчыны закурыць, скінуўшы яе з лесвіцы. У міліцыю прыйшоў сам.

Інцыдэнт адбыўся ў адным з начных клубаў Горадні, што на вуліцы Ажэшкі. Падчас размовы з незнаёмай яму раней дзяўчынай мужчыну скінуў яе з лесвіцы. У выніку падзення дзяўчына зламала руку.

У аддзеле аховы правапарадку і прафілактыкі АУС адміністрацыі Ленінскага раёну Горадні, распавялі акалічнасці канфлікту. Знаходзячыся ў стане алкагольнага апʼянення, дзяўчына звярнулася да кампаніі маладых людзей, якія стаялі на прыступках клубу, папрасіўшы цыгарэту.

Малады чалавек у скуранай куртцы і пабрыты налыса стаў тлумачыць дзяўчыне, што яна не годная такога «шляхетнага ўчынку з яго боку». Пасля чаго схапіў дзяўчыну за руку і спіхнуў з лесвіцы.

Праз момант малады чалавек спакойна сышоў.

Міліцыя пачала яго шукаць, але ў выніку парушальнік сам прыйшоў да праваахоўнікаў. Цяпер высвятляюцца акалічнасці гэтай гісторыі.

НМ, belsat.eu, паводле S13.ru

Глядзі таксама
Каментары