У Горадні бармэны склалі некалькі вежаў з бляшанак «Лідскага»


Міжнародны турнір па флейрынгу прайшоў у горадзе над Нёмнам.

Спаборніцтва на лепшага бармэна праходзіць у Горадні ўжо шосты год запар: афіцыйна гэта этап Кубка свету Сусветнай асацыяцыі флейрынга, але адначасна гэта адзіны падобны чэмпіянат у Беларусі, а значыць найважнейшае бармэнскае спаборніцтва ў краіне.[/vc_column_text][vc_column_text]

[/vc_column_text][vc_column_text]У якасці традыцыйнай пляцоўкі арганізатары абіраюць клуб «База». Прызавы фонд, які расце год за годам, сёлета склаў 6000 еўра.

Пераможцу абіралі міжнародныя аўтарытэты з бармэнскага свету: суддзі з Англіі, Фінляндыі ды Ўкраіны.[/vc_column_text][vc_raw_html]JTNDaWZyYW1lJTIwd2lkdGglM0QlMjI1NjAlMjIlMjBoZWlnaHQlM0QlMjIzMTUlMjIlMjBzcmMlM0QlMjJodHRwcyUzQSUyRiUyRnd3dy55b3V0dWJlLmNvbSUyRmVtYmVkJTJGSlNtLVhsNFpMZTglMjIlMjBmcmFtZWJvcmRlciUzRCUyMjAlMjIlMjBhbGxvd2Z1bGxzY3JlZW4lM0UlM0MlMkZpZnJhbWUlM0U=[/vc_raw_html][vc_column_text]Сёлетнім чэмпіёнам стаў расеец Аляксандр Штыфанаў, на другім месцы Валянцін Лука з Румыніі, на трэцім расеец Іван Усаў. Сярод адметнасцяў сёлетняй вечарыны сталі піўныя вежы з «Лідскага», якія складалі бармэны. Найвышэйшая склала ажно дзевяць бляшанак.

АК, belsat.eu

Стужка навінаў