У Горадні аштрафавалі незалежных журналістаў


Суд Ленінскага раёну Горадні даў аштрафаваў Алеся Кіркевіча і Алеся Дзянісава на 4,5 млн рублёў кожнага.

Іх прызналі вінаватымі ў «незаконным вырабе прадукцыі сродкаў масавай інфармацыі» (арт.22.9 КаАП), паведамляе прэс-служба БАЖ.

Нагодай для завядзення справы стаў відэасюжэт пра выставу літоўскіх лялек у Горадні. Судовы разгляд распачаўся яшчэ 23 ліпеня, але суддзя накіраваў матэрыялы на дапрацоўку ў міліцыю. 14 жніўня працэс аднавіўся, хаця самі журналісты адсутнічалі. У судзе сведкі – мастак Аляксандр Сільвановіч і яго жонка, дырэктарка выставачнай залы Ірына Сільвановіч – пацвердзілі, што давалі інтэрв’ю Алесю Дзянісаву і Алесю Кіркевічу.

«У гэтай сітуацыі самае складанае для мяне – тое, што ўлада «перакрывае кісларод». На дадзены момант я ўжо не магу здымаць у гісторыка-археалагічным музеі, я не магу здымаць у музеі рэлігіі, я не магу здымаць у лялечным тэатры, зараз дадалася і выставачная зала на вуліцы Ажэшкі…», – каментуе Алесь Дзянісаў.

Агульная сума штрафаў журналістам па арт. 22.9 ч.2 КаАП за 2015 год складае ўжо больш за 146 мільёнаў рублёў (больш за $ 8,9 тыс.).

НМ, belsat.eu

Стужка навінаў