У Горадні актывіст патрабаваў вярнуць турэмную робу – атрымаў штраф


Мікалай Салянік перад будынкам суда

Кіраўніка гарадзенскай абласной арганізацыі АГП Мікалая Саляніка аштрафавалі за дробнае хуліганства. Сума пакарання – 122,5 рубля.

Рашэнне вынес Ленінскі суд Горадні, паведамляе праваабарончы цэнтр «Вясна».

Мікалай Салянік распавёў, за што яго судзілі:

«Як мяне затрымалі за спробу правесці флэшмоб у паласатай робе (3 ліпеня – заўв.), мне стала кепска, і паколькі я інвалід другой групы, сардэчнік, мяне даставілі ў шпіталь. А там у мяне скралі маю паласатую робу, падрыхтаваную да флэшмоба. Я абурыўся і патрабаваў яе вярнуць, і казаў што там у мяне вялікая сума грошаў. Я ўпэўнены, што вопратку забрала міліцыя. Нібыта міліцыя па факту крадзяжу нават завяла справу. Але чамусьці ў Ленінскім раённым судзе сталі судзіць мяне за тое, што я як патрабаваў вярнуць мне мае рэчы нібыта мацюкаўся».

Раней Мікалац Салянік разам з паплечнікам Аляксандрам Лаўрэнцьевым сфатаграфаваўся ў турэмных робах, трымаючы ў руках таблічку «Беларусь – краіна для жыцця». Здымак апублікавалі ў сацсетках.

Мікалай Салянік

Суддзя Кастрычніцкага суда Горадні Таццяна Гергель не стала разглядаць фота- і відэаматэрыялы затрымання кіраўніка абласной арганізацыі АГП невядомымі людзьмі ў цывільным. Відэаматэрыялы ж міліцыі зніклі, не захаваліся да суда. У выніку Мікалая Саляніка прызналі вінаватым у арганізацыі пікета ў інтэрнэце і непадпарадкаванні пры затрыманні. Штраф склаў 25 базавых велічыняў (612 рублёў).

НМ, belsat.eu

Стужка навінаў