У «Google Street View» зʼявілася магчымасць прагуляцца па МКС

video

Google street view

У сэрвісе, які дазваляе паглядзець на абʼекты ў 3D-фармаце, зʼявілася магчымасць віртуальнага падарожжа па борце Міжнароднай касмічнай станцыі. Пра гэта паведамляецца ў блогу Google.

Панарамы спецыяльна для Google зрабіў французскі астранаўт Тома Пэске. Ён цягам 6 месяцаў фатаграфаваў адсекі станцыі на люстраную камеру. Пазней спецыялісты кампаніі адмыслова склеілі гэтыя здымкі.

Гэта першая лакацыя сэрвісу Google за межамі зямлі, аднак не першая незвычайна серыя панарам. Раней Google даў магчымасць даследаваць дом Бэтмена, трушчобы Рыа-дэ-Жанейра, а таксама падводны свет.

Вывучыць касмічную станцыю знутры можна тут.

Глядзі таксама
Каментары