У Гомлі збіраюць талаку, каб прыбраць магілу Міхася Жызнеўскага


Збор удзельнікаў талакі запланаваны на 11.00. 8 ліпеня на плошчы Паўстання. Далучыцца могуць усе жадаючыя.

https://www.facebook.com/longlivekastus/posts/1613780831988692

Беларус Міхаіл Жызнеўскі быў застрэлены падчас пратэстаў у Кіеве 22 студзеня 2014 года. Жызнеўскі не дажыў 4 дні да свайго 26-годдзя, ён стаў другой ахвярай, забітай на Еўрамайдане.

Прэзідэнт Украіны Пятро Парашэнка пасмяротна ўзнагародзіў Міхаіла Жызнеўскага Ордэнам Герояў Нябеснай Сотні, а летась у лютым украінскі ўрад прызначыў пажыццёвую стыпендыю ягоным бацькам.

13 чэрвеня 2017 году Парашэнка прысвоіў Жызнеўскаму званне Герой Украіны.

Стужка навінаў