У Гомлі затрымалі актывіста АГП у майцы з надпісам «За Беларусь без Лукашэнкі»


У Гомлі сёння, 17 чэрвеня, каля 11:30 на вуліцы Перамогі невядомыя ў цывільным затрымалі актывіста Абʼяднанай грамадзянскай партыі Уладзіміра Няпомняшчых, на якім была майка з надпісам «За Беларусь без Лукашэнкі».

У гэтай майцы актывіст ходзіць па горадзе рэгулярна.

Прыкладна ў гэты ж час у Гомлі на чыгуначным вакзале знаходзіўся Аляксандр Лукашэнка, які сёння наведвае горад над Сожам з працоўным візітам. Хутчэй за ўсё, з візітам кіраўніка дзяржавы і звязана затрыманне актывіста АГП.

Уладзімір Няпомняшчых быў дастаўлены ў аддзяленне міліцыі Чыгуначнага раёну Гомля, паведаміў БелаПАН намеснік старшыні АГП Васіль Палякоў. Паводле яго, ніякіх працэсуальных дзеянняў з затрыманым не праводзяць, ён працягвае знаходзіцца ў аддзяленні міліцыі.

МЯ, паводле naviny.by

Стужка навінаў