У Гомлі затрымалі 21-гадовага рабаўніка са зброяй


Маладзён, які выйшаў з турмы ў студзені, прызнаўся ў некалькіх крадзяжах. Следства шукае пацярпелых.

Хлопца затрымалі 19 красавіка на вуліцы ў стане алкагольнага апʼянення. З кішэні курткі ў яго выпаў пісталет. Падчас ператрусу міліцыянты знайшлі яшчэ і патроны, а таксама некалькі адмычак, звязак ключоў, $ 1000 і 50 еўра. Праваахоўнікі мяркуюць, што абвінавачаны мог утаіць іншыя злачынствы.

Папярэдні тэрмін хлопец адбываў у калоніі за крадзяжы, за ім усталявалі прэвентыўны нагляд. Аднак у сакавіку ён зʼехаў з месца рэгістрацыі і хаваўся.

Супраць гамельчука распачалі крымінальную справу па факце незаконнага дзеяння ў дачыненні да агнястрэльнай зброі і боепрыпасаў.

ДР belsat.eu паводле sk.gov.by

Стужка навінаў