У Гомлі за кіраванне ў п’яным выглядзе затрымалі аднаго з намеснікаў старшыні гарвыканкаму


Супрацоўнікі ДАІ спынілі чыноўніка ў ноч з 19 на 20 лістапада. У яго крыві было выяўлена 2,13 праміле алкаголю.

У ДАІ гэтую інфармацыю каментаваць адмовіліся.

Паводле звестак БелаПАН, 22 лістапада дадзеныя чыноўніка зніклі з сайта гарвыканкаму ў раздзеле «Кіраўніцтва», хоць яшчэ напярэдадні ён знаходзіўся на працоўным месцы ў сваім кабінеце.

У прыёмнай гарвыканкаму паведамілі, што намеснік старшыні «быццам бы» ужо ў іх не працуе і ўчора быў яго апошні дзень. У прыёмнай намесніка старшыні кажуць, што яго няма на месцы, але ён будзе пазней. Калі – невядома.

ДР belsat.eu паводле БелаПАН

Стужка навінаў