У Гомлі ўпершыню прайшло шоу са святлодыёднымі і піксельнымі касцюмамі


[/vc_column_text][vc_column_text]Напярэдадні Дня закаханых у Гомельскім гарадскім цэнтры культуры прайшоў першы ў Беларусі фестываль святла «Gomel Light Fest-2016» («GoLF»).

На імпрэзу, якая нагадвала ў нечым касмічную светлавую рэальнасць, зʼехаліся адмыслоўцы з Беларусі і замежжа.

Падчас фестывалю паказалі светлавое, неонавае ды танцавальныя шоу з выкарыстаннем новых тэхналогіяў у галіне святлодыёдных і піксельных касцюмаў. Цягам 2-дзённай праграмы «GoLF-2016» госці наведалі 18 шоу-праектаў, пазнаёміліся ​​з такім незвычайным відам выяўленчага мастацтва як святлапіс, паўдзельнічалі ў майстар-класах па жангляванні ды маніпуляцыях з рознымі відамі рэквізіту.

Нягледзячы на ​​тое, што падобная імпрэза праводзілася ў нашай краіне ўпершыню, арганізатары прафесійна падышлі да правядзення фэсту.

МЯ, belsat.eu

Стужка навінаў