У Гомлі ўпершыню праходзіць фестываль вулічнай культуры (фота)


На набярэжнай ракі Сож сабраліся прадстаўнікі маладзёвых субкультур: скейтбардысты, музыканты, фатографы, графіцісты, дызайнеры.

Скейтбардысты з’яехаліся на фэст з усёй Беларусі і нават з замежжа. Каля 50 райдераў паказваюць сваё майстэрства і спаборнічаюць у некалькіх намінацыяй на пляцоўках скейтпарку, праходзіць выстава рэпартажнай ды стрыт фатаграфіі, цюнінгавых аўтамабіляў, продаж вулічнага адзення, на драўляных палотнах самавыяўляюцца графіцісты, музычна аздабляюць фэст дыджэі ды музычныя гурты.

Фэст «Сожскі стрыт» – плён агульных намаганняў творчых маладзёнаў Гомля і добры прыклад грамадзянскага актывізму.

Гледачы і ўдзельнікі фэсту

Фотавыстава

Ларыса Шчыракова, belsat.eu. Фота аўтара

Глядзі таксама
Каментары