У Гомлі тралейбус ездзіць без электрычнасці (відэафакт)


У цэнтры Гомля здарылася ДТЗ, якое ўтварыла перашкоду для руху транспарту. Звычайна тралейбусы пры магчымасці абʼязджаюць такія месцы або чакаюць вызвалення дарогі. Карэспандэнты «Белсату» запісалі на відэа тралейбус, які перасоўваўся без падлучэння да кантактнай сеткі і электрычнасці.

«Тралейбусы мадэлі АКСМ-321 у якасці дадатковай опцыі могуць мець акумулятарныя батарэі для аўтаномнага ходу на адлегласці да 250 метраў», – распавёў «Белсату» выпускнік спецыяльнасці «Горэлектратранспарт» БелДУТ Яўген Якавенка.

belsat.eu

Стужка навінаў