У Гомлі сутыкнуліся пяць аўтаў


ДТЗ здарылася 20 чэрвеня на Рэчыцкім праспекце каля парку «Фестывальны».

Як пішуць відавочцы ў суполцы «Это Гомель, детка!», кіроўца «Мэрсэдэсу», каб пазбегнуць аварыі з аўтамі, што ўжо сутыкнуліся, выскачыў на сустрэчную паласу і сутыкнуўся з «Таётай».

На дарозе паўстаў вялікі корак. Пра пацярпелых не паведамляецца.

ДР belsat.eu

Стужка навінаў